Раздзел 2. Лексікалогія
Тэма 2.1 Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як адзінка мовы

 

Сукупнасць слоў сучаснай  беларускай мовы стварае  яе слоўнікавы склад, або лексіку (ад грэч.-слоўны, слоўнікавы). Лексіка – гэта сукупнасць ужывальных у мове слоў, з якімі звязаны пэўныя значэнні, замацаваныя ў грамадскім ўжытку. Лексіка –  адзін з асноўных складнікаў мовы, найменш кансерватыўны элемент моўнай сістэмы. У плане параўнання можна адзначыць, што найбольш кансерватыўная  галіна мовы – фанетыка. Калі на працягу сваёй шматвяковай гісторыі славянскія мовы, напрыклад, запазычылі толькі адну фанему /ф/, то ў лексіцы становішча зусім іншае. Адны словы  выходзяць з ужытку (назаўжды або пасля вяртаюцца, набыўшы новага значэнні), іншыя з'яўляюцца як  новыя або запазычаныя. Мовазнаўства – навука комплексная, паколькі вывучае мову з розных поглядаў, на розных узроўнях.

Адным з раздзелаў мовазнаўства з’яўляецца лексікалогія. У лексікалогіі слова вывучаецца не толькі само сабой, але і ў пэўнай сувязі з іншымі словамі. Лексікалогія даследуе слоўнікавы запас склад мовы з пункту гледжання паходжання (слова спрадвечнае, г. зн. створанае на роднай глебе, або іншамоўнае), з гістарычнага пункту гледжання (слова сучаснае або ўстарэлае), у плане ўжывання (слова актыўнага або пасіўнага запасу). Такім чынам, адзінкай лексікі з'яўляецца слова. Вонкава яно ўспрымаецца як гук або набор гукаў. Аднак не кожны гук, не кожнае спалучэнне гукаў можна назваць словам.  Слова – гэта гук ці комплекс гукаў, які мае пэўнае значэнне і ўжываецца ў  маўленні як самастойнае цэлае. У гэтым азначэнні слова бярэцца да увагі яго падвойная прырода. Знешні бок слова – яго гукавая (графічная) абалонка, унутраны бок – значэнне слова. Без знешняй абалонкі слова не можа быць пачута, без унутранага напаўнення яно будзе незразумелым. Гукавая абалонка – форма, значэнне слова – яго змест. Так што слова існуе дзякуючы адзінству формы і зместу. Так, самалёт стаў словам, калі пачатало азначаць паняцце “апарат з рухавіком і нерухомымі крыламі, прыстасаваны для палёту”, а пабудаваны аналагічна гукавой комплекс мілза не з'яўляецца словам, таму што нічога не значыць.

Часткі слова таксама маюць пэўнае значэнне. Да прыкладу, -амі з'яўляецца паказчыкам  творнага склону  множнага ліку назоўнікаў, але самастойна ў  маўленні не ўжываецца, таму словам не можа быць.

З дапамогай слоў чалавек называе прадметы і з'явы навакольнага свету, іх прыкметы, дзеянні, стан і і інш. Таму асноўная функцыя слова ў мове – назыўная, або намінатыўная (ад лац. ‘імя, назва’).

 Адна з найважнейшых рыс чалавечага мыслення – здольнасць да абагульнення, да абстрагавання. Абстрагаванне – гэта вылучэнне самых істотных прыкмет, уласцівасцяў прадметаў і з'яў навакольнага рэчаіснасці. Назіраючы мноства аднатыпных рэчаў і аб'ектаў, скажам, дрэў, чалавек заўважае, што нягледзячы на шэраг адрозненняў (у зялёным покрыве, у памерах, у відах і спосабах плоданашэння) паміж усімі дрэвамі ёсць нешта агульнае, што падлягае азначэнню: “шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону”. Усталявўшы гэтую агульнасць, чалавек вылучыў дрэвы і супрацьпаставіў іх іншаму  віду расліннасці-кустам (нізкарослым травяністым раслінам, галіны якіх адыходзяць амаль ад кораня). Так дзякуючы абстрагаванню ў чалавечым мысленні ўтварыліся паняцці.

Паняцце – гэта адлюстраванне ў свядомасці чалавека істотных прыкмет з'яў, прадметаў рэчаіснасці. Слова здольна называць не толькі дадзены, канкрэтны прадмет або з'яву, але і паняцце. Напрыклад, калі мы ўжываем слова паўвостраў, то гэта не толькі Крым з яго Артэкам, Ялтай, Лівадыяй, Місхорам  , але і абагульненае паняцце “частка сушы, з трох бакоў акружаная вадой”. Здольнасць слова называць паняцці –вельмі важная асаблівасць мовы як сродку зносін. Без такой здольнасці існаванне мовы было б немагчымае (сапраўды гэтак жа чалавечае мысленне немагчымае без здольнасці ўтвараць паняцці). Не ўсе словы здольныя называць паняцці. Не называюць паняццяў службовыя словы – прыназоўнікі,  злучнікі, часціцы (яны выкарыстоўваюцца для  выражэння сувязяў паміж паўназначнымі словамі), а таксама выклічнікі, якія ўжываюцца для выражэння розных пачуццяў (захаплення, радасці, болю, шкадавання і т.д.).

Значэнне слова – гэта яго суаднесенасць, сувязь з пэўнымі з’явамі рэчаіснасці. Да прыкладу, якое значэнне слова спагада? Паводле тлумачальнага “Слоўніка  беларускай мовы”, гэта  “спачуванне каму-н. у сувязі з чым-н., добразычлівыя адносіны да каго-н.; маральная падтрымка”;  дараваць –   “прабачаць”.  Правільнасць гэтых тлумачэнняў пацвярджаецца ілюстрацыямі з твораў класікаў  беларускай літаратуры: У голасе [Кірылы] адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў (Гурскі).

На аснове значэння адбываецца падзел слоў на самастойныя (паўназначныя) і несамастойныя (службовыя). Службовыя, як ужо адзначана, не называюць з'яў рэчаіснасці, гэта значыць не бываюць здольнымі выконваць намінатыўную функцыю; яны  выражаюць адносіны паміж словамі і  словазлучэннямі ў сказе. Што змяняецца ў словах поспех, поспеху, поспехам? Застаецца без зменаў рэальны змест слоў, гэта значыць “удача ў дасягненні чаго-н”, змяняецца прыналежнасць да таго ці іншага склону. Рэальны змест слова складае яго лексічнае значэнне. Лексічнае значэнне выражаецца коранем, а яго элементамі -у, -ам уназоўніках – граматычнае значэнне слова.

 Паўназначныя словы маюць і лексічнае, і граматычнае значэнне. Службовыя словы лексічных значэнняў не маюць, паколькі яны не абазначаюць назваў якіх-небудзь паняццяў або ўяўленняў. Для іх характэрныя граматычныя значэнні.

Лексічнае значэнне слова хоць і ўстойлівае, але не застаецца абсалютна нязменным. З часам слова можа змяніць значэнне, набыць новае. Напрыклад, слова шлейф з часам яно набыло новае значэнне “комплекс навясных і прычапных агрэгатаў да самаходнай машыны”.

Як ужо адзначалася, у значэнні слова абагульняюцца паняцце аб аднародных прадметах і з'явах. Ступень абагульнення у розных словах неаднолькавая. У адных абагульняюцца паняцце аб канкрэтных рэчах, уласцівасцях, дзеяннях. Так, словы нож, лыжка, відэлец з'яўляюцца агульнымі назвамі аднародных прадметаў, якія ужываюцца пры спажыванні ежы; адначасова кожнае з іх называе асобны прадмет з гэтага рада. Слова сіні азначае колер многіх рэчаў і колер адной рэчы (сіняя стужка). Слова будзе хадзіць называе дзеянне, якое ў будучыні можа выконваць любы і разам з тым нейкі канкрэтны чалавек.

Словы, якія з'яўляюцца назвамі, суадноснымі з канкрэтнымі рэчамі, аб'ектамі, ўласцівасцямі, дзеяннямі, называюцца словамі  з канкрэтным значэннем (вачэй, вуха, нос; клён, ліпа, ясень; трактар, камбайн, касілка, сушылка; новы, стары, сіні, зялёны; сядзіць, ляжыць, пісаў, чытаў, будзе браць, будзе бегчы, пойдзе, возьме). Акрамя такіх слоў, у кожнай мове ёсць лексіка, не суадносная з канкрэтнымі прадметамі, прыкметамі, дзеяннямі. Гэта словы, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння паняццяў, мажлівых па-за сувяззю з канкрэтнымі прадметамі і з'явамі: смех— радасць, плач – смутак, заўтрашні – будучы, бегчы – спяшацца. У другіх складнікаў кожнай пары слоў ступень абагульнення  намнога вышэйшая, чым у першых.  Таму словы накшталт радасць, смутак, будучы, спяшацца называюцца словамі  з абстрактным значэннем. Такім чынам,  абстрактнае значэнне – гэта абагульненае значэнне.

Мнагазначнасць слова. У мове ёсць словы, змест якіх зводзіцца да называння нейкага аднаго паняцця, прыкметы або з'явы рэчаіснасці. Напрыклад: лука – “дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой”,  кураня , качаня, цяля –  адпаведна “дзіця курыцы, качкі, каровы”, прыбудоўваць – “будаваць нешта, далучаючы да ужо наяўнай пабудовы”, напрыклад, прыбудоўваць сенцы да дома. Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. У кожнай мове ёсць словы, якія маюць некалькі значэнняў. Разгледзім, напрыклад, значэнні слова зямля:

  1. (у тэрміналагічным значэнні — з вялікай літары). Трэцяя ад Сонца планета, якая круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца.

Месяц — спадарожнік Зямлі.

  1. Суша (у адрозненне ад воднай або паветранай прасторы).

На гарызонце маракі ўбачылі зямлю.

Адрознівацца як неба ад зямлі (вельмі моцна, рэзка).

  1. Глеба, верхні слой кары планеты Зямля, паверхня.

Апрацоўка зямлі.

Хадзіць па зямлі.

  1. Рыхлае цёмна-бурае рэчыва, што ўваходзіць у састаў кары нашай планеты.

З. з пяском і глінай.

  1. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-н. уладанні, карыстанні.

Калгасная з.

Цалінныя землі.

  1. Краіна, дзяржава (высок.).

Здольнасць словы мець некалькі значэнняў называецца мнагазначнасцю, або  полісеміяй. Напрыклад.: аксамі́тны, ‑ая, ‑ае.Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Дзед.. у чорнай, аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля. // З уласцівасцямі аксаміту, падобны на аксаміт. Сіняк на ўвесь лобік і кроў прасочваецца праз тонкую аксамітную скурку. Крапіва. // перан. Прыемны, мяккі (пра голас, гукі). Аксамітны басок.

Асноўнае, зыходнае значэнне называецца  прамым, астатнія значэнні таго ж слова пераносныя. Напрыклад: востры — які мае калючы або рэжучы край (востры нож –  прамое значэнне); наспелая, але складаная для вырашэння задача, балючае пытанне (вострае пытанне — пераноснае значэнне).

Сутнасць полісеміі заключаецца ў пераносе назвы на іншы прадмет. У залежнасці ад таго, на якой падставе адбываецца перанос назвы, адрозніваюць так і тыпы ўзнікнення шматзначнасці: метафара, метанімія, сінекдаха. У аснове метафары ляжыць падабенства па форме (званочак - - прылада для падачы гукавых сігналаў і батанічная назва, іголка – прылада для шыцця і цвёрдая калючка на целе вожык), па размяшчэнні (нос жывёлы і лодкі, рукаў адзення і ракі), па колеры (залаты бранзалет і сноп, буршттынавы пярсцёнак і мёд), па выконваемай функцыі (дворнік — работнік, які сочыць за чысцінёй двара, і стрэлка для ачысткі ветравога шкла аўтамашыны). Пры метаніміі перанос адбываецца на падставе сумежнасці – цеснай сувязі паняццяў: выпіў кубачак (посуд і яе змесціва), чытаю Мележа (аўтар і яго творы), сталовае срэбра (матэрыял і выраб), спявала Беларусь (народ і краіна). Сінекдаха прадугледжвае замену часткай цэлага, ўжыванне адзіночнага ліку замест множнага ліку, радзей наадварот: рыба не можа жыць без вады; чалавеку заўжды чагосьці не хапае; перанос назвы з прадмета на яго частку або, наадварот, з часткі на ўвесь прадмет: вішня (дрэва і плод), барада ('валасяное покрыва на ніжняй частцы  твару’ і 'барадаты мужчына'), тэнар ('высокі мужчынскі голас' і 'спявак з такім голасам').